Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла журналістку Тацьцяну Белашову


Пракуратура папярэдзіла журналістку Тацьцяну Белашову за тое, што яна без акрэдытацыі працавала на спадарожнікавы тэлеканал Белсат.

Тацяна не падпісала папярэджаньне, бо ня лічыць сябе вінаватай.

Белашову выклікалі ў Менскую гарадзкую пракуратуру ў сувязі з праверкай дзейнасьці тэлеканала «Белсат», паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пракурор Дзьмітры Пастаялка нагадаў журналісцы аб тым, што першага чэрвеня яна была затрыманая, калі здымала ў парку імя Горкага. Паводле пракуратуры, здымкі, зробленыя Тацьцянай, выйшлі ў эфір «Белсату»,

БАЖ адзначае, што сёлета аналягічныя пракурорскія папярэджаньні былі вынесеныя цэламу шэрагу незалежных журналістаў, а ў чэрвені Сьледчы камітэт Беларусі афіцыйна заявіў пра пачатак праверкі дзейнасьці «Белсата».
Пісьмовыя папярэджаньні за 2012 год:

  • Аліна Радачынская (Менск, 28 сакавіка)
  • Вольга Чайчыц (Менск, 28 сакавіка)
  • Зьміцер Краўчук (Менск, 22 сакавіка)
  • Зьміцер Кісель (Берасьце, 19 сакавіка, але датавана 27-м лютага)
  • Гражына Шалкевіч (Горадня, 27 лютага)
  • Аляксандр Дзянісаў (Горадня, 21 лютага)
  • Віктар Парфёненка (Горадня, 21 лютага)
  • Мікола Дзятчэня (Горадня, 16 лютага).
Вусныя папярэджаньні КДБ:

  • Гражына Шалкевіч (Горадня, 30 студзеня)
  • Яўген Парчынскі (Полацак, 22 лютага)
  • Андрэй Мялешка (Горадня, 28 лютага)
  • Анатоль Санаценка (Бабруйск, 5 красавіка).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG