Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны. Ахвярамі паводкі сталі 60 чалавек


Паводка на Філіпінах у 2009 годзе.
Паводка на Філіпінах у 2009 годзе.

Ахвярамі паводкі на Філіпінах з пачатку тыдня сталі 60 чалавек. Пра гэта 10 жніўня паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на заяву ўраду.

Пры гэтым напярэдадні паведамлялася толькі пра 20 загінулых, аднак, хутчэй за ўсё, трохразовы рост колькасьці ахвяр зьвязаны ня з новымі выпадкамі гібелі людзей, а з тым, што ў сьпісы ўнесьлі імёны загінулых за межамі найбуйнейшых гарадоў. Сем чалавек, гаворыцца ў заяве ўрада, лічацца зьніклымі бязь вестак.

Паводкі на Філіпінах выкліканыя зацяжнымі залевамі. За двое сутак 6 і 7 жніўня ў Маніле выпала месячная норма ападкаў. У выніку вялікая частка сталіцы апынулася затопленая. Нараўне са будынкамі, значны ўрон нанесены сельскагаспадарчым угодзьдзям. Паводле ўдакладненых дадзеных, стыхійнае бедзтва закранула амаль 2,5 мільёны жыхароў краіны.

Між тым, як пішуць мясцовыя СМІ Філіпінаў, разбуральная паводка магла быць выкліканая ня толькі натуральнымі прычынамі. Так, на думку камісіі ААН, вялікай колькасьці ахвяраў паводкі спрыяў некіраваны рост філіпінскіх гарадоў. Разьвіцьцё інфраструктуры не пасьпявае за ростам гарадзкога насельніцтва, якое аказваецца дрэнна абароненым ад стыхійнага бедзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG