Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Карняенка


Віктар Карняенка
Віктар Карняенка
Нарадзіўся у 1957 годзе на Магілёўшчыне, вучыўся у Магілёўскім палітэхнікуме, які скончыў у 1976 годзе. 2 гады служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня. Пасьля службы працаваў на Гомельскім радыёзаводзе наладчыкам станкоў з праграмным кіраваньнем, брыгадзірам комплекснай брыгады і вучыўся у Гомельскім політэхнічным інстытуце на вячэрнім факультэце.

Грамадзка-палітычную дзейнасьць пачаў у сярэдзіне 80-х гадоў з рабочага руху. У 89-м быў вылучаны шэрагам ініцыятыўных груп прадпрыемстваў Гомелю кандыдатам у народныя дэпутаты СССР. Перамог 9 прэтэндэнтаў, галоўным сярод якіх быў тагачасны 1-шы сакратар Савецкага райкаму Гомелю Валянцін Вялічка (цяпер пасол Беларусі ў Украіне). Ад пачатку быў адным зь сябраў Межрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай у гісторыі савецкіх часоў апазыцыі у вышэйшым заканадаўчым органе. Сустаршынямі Межрэгіянальнай групы былі такія выбітныя асобы, як акадэмік Сахараў, Юры Афанасьеў, Барыс Ельцын.

Ініцыятар стварэньня першай у Гомелі няўрадавай арганізацыі — Гомельскага клюбу выбаршчыкаў у 1989 годзе. На давыбарах дэпутатаў у 1991 годзе абраны дэпутатам Гомельскага гарсавету, дзе стаў намесьнікам старшыні. У 1994 годзе, пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам, добраахвотна падаў у адстаўку. Працаваў каардынатарам праграмаў, намесьнікам старшыні фонду імя Льва Сапегі, быў заснавальнікам і кіраўніком шэрагу няўрадавых арганізацый, самая вядомая зь якіх — абласное грамадзкае аб’яднаньне «Грамадзянскія ініцыятывы», што мела больш за 500 сябраў і адной зь першых у краіне была ліквідаваная праз суд.

У 2001 годзе — намесьнік старшыні выбарчага штабу Сямена Домаша, у 2006 — старшыня (ад пачатку), пасьля намесьнік старшыні выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча. Адзін з заснавальнікаў Руху «За Свабоду», намесьнік яго старшыні да верасьня 2011 году. Сустаршыня праваабарончай арганізацыі (незарэгістраванай Мін’юстам) «За справядлівыя выбары», адзін з нацыянальных каардынатараў кампаній «За справядлівыя выбары» ў 2010 і 2012 гадах.
XS
SM
MD
LG