Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскаму парку прапанавалі даць імя былога старшыні гарвыканкаму


Міхаіл Паўлаў

Міхаіл Паўлаў

Назваць парк між Малінаўкай і Паўднёвым Захадам у гонар папярэдняга старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава прапанавала 7 жніўня камісія па найменаваньні й перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак сталіцы. Пра гэта паведамляе агенцыя «Мінск-Навіны» з спасылкай на ўправу культуры гарадзкога выканаўчага камітэту.

Краязнаўцы прапанавалі былі чыноўнікам назвы Вярховіцкі парк (па назьве ўрочышча і хутара) Старакурганны або Курганны парк (непадалёк пасярод спальнага раёну ацалелі курганы), а таксама Дворыцкі парк (хаты колішняй вёскі Дворышчы стаяць абапал парку дагэтуль).

Увесну гарадзкія ўлады папрасілі менчукоў прапанаваць свае варыянты. Раён і парк сфармаваліся ў 90-я гады. Тутэйшыя называюць парк Мухляй. Праўда, гэтаксама называюць свае зялёныя зоны жыхары вуліц Харкаўскай і Волаха.

Заўвагі менчукоў да прапанаванай назвы будуць цягам двух тыняў прымаць ва ўправе культуры Менгарвыканаму па адрасе вуліца Маякоўскага, 22, корпус 2.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG