Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі чыноўнікі прысягнулі дзяўчынкам


India -- Raindrops are seen on a plastic sheet covering a girl on a rainy day in Srinagar, 13Apr2012
India -- Raindrops are seen on a plastic sheet covering a girl on a rainy day in Srinagar, 13Apr2012
Сёньня ў Індыі чыноўнікі прынесьлі клятву бараніць найбольш прыгнечаную частку насельніцтва краіны – дзяўчынак, піша Injpressa са спасылкай на італьянскае выданьне Corriere della Sera.

9 жніўня 1942 году кіраўніцтва партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс на чале з Махатмам Гандзі прыняло рэзалюцыю пад назвай «Далоў з Індыі», пачаўшы тым самым негвалтоўны працэс, накіраваны на вызваленьне краіны ад брытанскай акупацыі. Праз 70 гадоў, 9 жніўня 2012 году гэты дзень сьвяткуюць 1,2 млрд. чалавек. З волі міністра ў справах жанчын і дзяцінства Прэм Нара сёньня дзень «Далоў з Індыі» будзе ўпершыню прысьвечаны самым прыгнечаным з прыгнечаных – дзяўчынкам, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі. Некаторым дзяўчынкам нават адмоўлена ў праве на нараджэньне, калі ультрагукавое дасьледаваньне паказвае, што пол дзіцяці «няправільны». У жорсткіх патрыярхальных грамадзтвах толькі хлопчыкі гарантуюць працяг роду, і менавіта яны карыстаюцца перавагай, – піша выданьне.

Усе чыноўнікі, ад чальцоў цэнтральнага ўраду да мясцовых, прамаўляюць наступную клятву: «Мы, дзяржаўныя службоўцы Індыі, урачыста абяцаем рабіць усё магчымае, індывідуальна або калектыўна, для таго, каб скончыць з адборам паводле палавой прыкметы, які пагражае нараджэньню і выжываньню дзяўчынак, каб забясьпечыць нараджэньне дзяўчынак, каб іх любілі і пра іх клапаціліся, каб яны расьлі і станавіліся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны.

Італьянская газэта называе гэтую падзею эпахальнай. Справа ў тым, што першымі сталі практыкаваць адбор полу дзяцей прадстаўнікі індыйскай эліты, яны падалі прыклад усяму насельніцтву краіны. Паводле статыстыкі, кожны год павінны былі б нараджацца сотні тысячаў індыянак. Сярод дзяцей ад 0 да 6 гадоў на 1000 хлопчыкаў прыходзіцца 914 дзяўчынак. Паводле перапісу 2001 году, гэтыя суадносіны складалі 1000 на 927. Генацыд па палавой прыкмеце стаў непераадольнай праблемай для Індыі.

Ад прыняцьця рэзалюцыі «Далоў з Індыі» да здабыцьця незалежнасьці прайшло 5 гадоў. Усё гаворыць за тое, што новая бітва, да якой Гандзі напэўна б далучыўся, будзе больш доўгая, – піша Corriere della Sera.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG