Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевічу «не положено» чытаць незалежныя газэты


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч
Паплечнік асуджанага да 6 гадоў зьняволеньня Міколы Статкевіча, сам у мінулым палітычны вязень Сяргей Скрабец, атрымаў на пошце пакет з газэтамі, якія ён дасылаў Статкевічу ў гарадзенскую турму, з характэрным штампам на тытульнай частцы — «не положено».

Скрабец: «Сапраўды, стаіць штамп, што яму пошта забаронена. Я ўвогуле ня ведаю чаму, але, на мой погляд, таму, што там „Народная воля“ ў капэрце і „БелГазета“. Хоць „Народную волю“, наколькі я ведаю, яшчэ не забаронена чытаць за кратамі. Але чым „БегГазета“ чым праштрафілася? Я вельмі быў зьдзіўлены, бо калі я за кратамі адбываў пакараньне, то да мяне ўсе газэты даходзілі — і „Народную волю“, і „Нашу ніву“ мне дасылалі, усё прыходзіла, не было пытаньняў. А тут ці Статкевіч такі небясьпечны ў іх вачах, ці газэты сталі зусім забароненымі ў краіне — цяжка нешта нават казаць.

Дарэчы, быў яшчэ ліст, я там літаральна тры радкі напісаў — збольшага, у падтрымку Міколы. Дык вось ліст мне не вярнуўся. Магчыма, ліст ён і атрымаў, але газэты не прайшлі цэнзуру. Але я не выключаю, што ліст папросту зьнішчылі. Бо ён калісьці мне пісаў, скажам так, праз сваю „пошту“, што яму ліст паказваюць, а потым зьнішчаюць. Чытаць не даюць. І ён подпіс ставіць, што бачыў, як зьнішчылі ліст, яму адрасаваны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG