Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім канфлікце Францыя салідарная са Швэцыяй


Францыя заклікае Беларусь аднавіць нармальныя дыпляматычныя адносіны са Швэцыяй. Пра гэта заявіў намесьнік прэс-сакратара МЗС Францыі Вэнсан Флярэані 9 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы.

«Францыя падзяляе неспакой (кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу) Кэтрын Эштан адносна адмовы Менску падоўжыць акрэдытацыю пасла Швэцыі ў Беларусі. Мы салідарныя са швэдзкімі ўладамі і заклікаем Беларусь аднавіць нармальныя дыпляматычныя адносіны са Швэцыяй», – цытуе Флярэані РІА Навіны.

Ён адзначыў, што краіны ЭЗ, і ў тым ліку Францыя, абмяркуюць беларуска-швэдзкія адносіны 10 жніўня на пасяджэньні Камітэту па палітыцы і бясьпецы ЭЗ.

На мінулым тыдні Менск экстрана пакінуў пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў падаўжэньні акрэдытацыі. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці.

8 жніўня МЗС Беларусі выступіў з заявай, у якой абвясьціў, што супрацоўнікі беларускай амбасады ў Швэцыі ў поўным складзе адкліканыя з гэтай краіны. У сваю чаргу швэдзкаму боку прапанавана распачаць аналягічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпляматаў зь Менску да 30 жніўня.
XS
SM
MD
LG