Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра ў Брусэлі зьбіраецца Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі, які абмяркуе сытуацыю з выдварэньнем амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана зь Менску і патрабаваньнем беларускага боку зачыніць амбасаду Швэцыі ў Беларусі.

Інтэрнэтнае выданьне euobserver.com цытуе ананімную дыпляматычную крыніцу з Брусэлю, паводле якой адкліканьне ўсіх амбасадараў ЭЗ зь Менску на кансультацыі дадому зьяўляецца «мінімальным крокам», які Эўразьвяз можа зрабіць у цяперашняй сытуацыі.

Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі — дарадча-дапаможны орган Рады Эўразьвязу, які выпрацоўвае прапановы і рэкамэндацыі вярхоўнаму прадстаўніку ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі. У склад гэтага камітэту ўваходзяць амбасадары краінаў-сябраў ЭЗ у Брусэлі і/або дыпляматы вышэйшага рангу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG