Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія: Шкада, што Менск зачыняе амбасаду ў Стакгольме


У сувязі са швэдзка-беларускім дыпляматычным канфліктам палітычная дарадніца Міністэрства замежных справаў Нарвэгіі Астрыд Г’юйтфэльт заявіла нашаму радыё:

«Нарвэгія шкадуе з прычыны рашэньня Беларусі зачыніць сваю амбасаду ў Стакгольме. Швэцыя адыгрывае актыўную і важную ролю ў падтрымцы высілкаў, скіраваных на прасоўваньне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Нам вельмі шкада, што Беларусь заявіла аб адкліканьні ўсяго пэрсаналу сваёй амбасады ў Стакгольме і запатрабавала падобнага дзеяньня ў Менску ад Швэцыі. Беларускія ўлады павінны ўсьведамляць сабе, што падтрымліваньне нармальных дыпляматычных адносін з астатнім сьветам ляжыць у інтарэсах Беларусі, калі яна мае намер выйсьці з самаізаляцыі. У кожным разе Нарвэгія, як і Швэцыя, будзе працягваць намаганьні дзеля падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі».

Беларуская амбасада ў Стакгольме зьяўляецца адначасова беларускім дыпляматычным прадстаўніцтвам на Нарвэгію і Данію.
XS
SM
MD
LG