Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка пацьвердзіла, што пастаўкі прамаперагоннага бэнзіну спыніліся


"Паводле папераў, пастаўкі ёсьць, але дэ-факта яны не ажыцьцяўляюцца прыкладна зь сярэдзіны трэцяй дэкады ліпеня", – заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік БЧ.

Раней расейская чыгунка блякавала адгрузку сыравіны з Расеі ў Беларусь.

"Расейская чыгунка не дае згоды на прыёмку і адпраўку "празрыстай нафты" [прамагоннага бэнзіну] ад расейскіх нафтатрэйдэраў. Дэ-факта пастаўкі сыравіны для растваральнікаў і разбаўляльнікаў заблякаваныя, і гэты бізнэс у Беларусі прыпыніўся", – адзначыў суразмоўца.

У Беларусі з расейскай сыравіны вырабляюцца растваральнікі і разбаўляльнікі, экспарт якіх не абкладаецца мытам.

За 5 месяцаў 2012 году экспарт гэтых прадуктаў нафтахіміі зь Беларусі перавысіў 2 мільёны тон – на суму 2,2 мільярда даляраў ЗША.

Афіцыйныя асобы РФ публічна выказвалі падазрэньні, што па эканамічнай сутнасьці экспарт гэтых тавараў уяўляе сабой рээкспарт расейскіх нафтапрадуктаў бяз сплаты мыта ў бюджэт.

Беларусь у студзені-траўні 2012 году імпартавала з Расеі 5,44 мільёна тон нафтапрадуктаў, што ў 3,7 раза больш у параўнаньні са студзенем-траўнем мінулага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG