Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб атрымаць пасьведчаньне кіроўцы, трэба выкласьці 200 тысяч


Ад 9 жніўня плата за пасьведчаньне кіроўцы – 200 тысяч рублёў. Раней за яго плацілі ў чатыры разы меней

1 студзеня 2012 году пачаў дзейнічаць новы Падатковы кодэкс. Там зафіксавана, што плата за атрыманьне ці абмен правоў – 4 базавыя велічыні.

"Відавочна, што дадзеныя зьмены прапрацоўваліся і былі ўнесеныя яшчэ летась, да рашэньня аб павышэньні памеру базавай велічыні. Як вядома, з 1 красавіка 2012 году памер базавай велічыні быў усталяваны ў 100 тысяч рублёў, што прывяло б да платы грамадзянамі за вадзіцельскае пасьведчаньне ў памеры 400 тысяч рублёў", – адзначылі БелаПАН у Міністэрстве ўнутраных спраў.

Савет міністраў на прапанову МУС зьменшыў цану паслугі.

У Беларусі кошт паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі органамі, у тым ліку падразьдзяленьнямі ДАІ (выдача пасьведчаньняў кіроўцы, нумарных знакаў і інш.), залежыць ад базавай велічыні.
XS
SM
MD
LG