Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зэльве ўшануюць памяць Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш за друкарскай машынкай

Ларыса Геніюш за друкарскай машынкай

9 жніўня спаўняецца 102 гады зь дня нараджэньня беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Урачыстыя мэрапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, адбудуцца ў Зэльве 11 жніўня.

У праваслаўнай Сьвята-Троіцкай царкве, што на вуліцы Савецкай у Зэльве, а 11-й гадзіне адправяць службу ў памяць Геніюш.

Удзельнікі імпрэзы ўскладуць кветкі да помніка, які знаходзіцца побач з царквой, а таксама на магіле паэткі.

У праграме ўрачыстасьцяў — прэзэнтацыя кнігі Ларысы Геніюш «Лісты з Зэльвы», выступленьне беларускіх бардаў і літаратараў.

Традыцыйна мэрапрыемствы ладзяць землякі паэткі, сябры дэмакратычных аб’яднаньняў.

У Зэльву ў гэты дзень звычайна зьяжджаюцца людзі самага рознага ўзросту з розных гарадоў і вёсак Беларусі. Мясцовыя ўлады ўдзел ва ўшанаваньні памяці паэткі не бяруць.
XS
SM
MD
LG