Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі падзякаваў гомельскім дэмакратам


Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

8 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў атрымаў паштоўку з падзякай ад Алеся Бяляцкага, які цяпер у Бабруйскай турме.

Палітвязень піша: «Дзякуй за віншаваньне зь незалежнасьцю. Будзем памятаць, што ўдача і посьпех гэтай задумы залежыць ад нашай нястомнасьці, рупнасьці і ахвярнасьці. Бог з намі, а хто ж тады супраць нас? Прывітаньне сябрам. Да сустрэчы, Алесь».

Як паведамлялася, да Дня незалежнасьці Беларусі, які дэмакратычная супольнасьць адзначае 27 ліпеня, гомельскія актывісты накіравалі ўсім чатырнаццаці беларускім палітвязьням віншавальныя паштоўкі. У іх, у прыватнасьці, гаварылася: «Лёгіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што „Свабода“ абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасьць краіны стане велізарнай каштоўнасьцю ўсяго беларускага народу. Ваша ахвяра будуе падмурак Вольнай і Незалежнай Беларусі. Разам мы пераможам!»

Пацьверджаньне, што віншаваньне атрымана, прыйшло пакуль толькі ад Алеся Бяляцкага. Ён, як і іншыя палітвязьні, ня трапіў пад сёлетнюю амністыю, абвешчаную ўладамі да афіцыйнага Дня незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG