Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе друку заклікала вызваліць Сурапіна


«Я зьдзіўленая і ўстрывожаная тым, што Антону Сурапіну было выстаўлена абвінавачваньне ў публікацыі фотаздымкаў плюшавых мядзьведзяў. Я спадзяюся, што неўзабаве ён будзе вызвалены і ўсе абвінавачаньні, вылучаныя супраць яго, будуць зьнятыя, — сказала Міятавіч. — Акрамя таго, я спадзяюся, што гэта — не чарговая спроба падавіць свабоду слова ў Беларусі з выкарыстаньнем сумнеўных крымінальных спраў».

Дуня Міятавіч тры месяцы таму ўжо зьвярталася да беларускіх уладаў з заклікам спыніць перасьлед СМІ і адмяніць усе прысуды ў дачыненьні да незалежных журналістаў.
XS
SM
MD
LG