Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саша Варламаў застаецца на нарах


Саша Варламаў

Саша Варламаў

Сьледчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю пра падаўжэньне ўтрыманьня да сярэдзіны лістапада 2012 году вядомага дызайнэра Сашы Варламава.

Тэрмін расьсьледаваньня крымінальнай справы працягнуты сама меней да 19 лістапада. Саша Варламаў быў арыштаваны летась у траўні, апошні раз тэрмін ягонага ўтрыманьня працягваўся да 20 траўня 2012-га.

У ведамстве нагадалі, што пацярпелымі і сьведкамі па справе мадэльера праходзяць больш за паўтысячы чалавек. Яму прад’яўленыя абвінавачаньні паводле артыкула Крымінальнага кодэксу за «махлярскія дзеяньні» ў дачыненьні да бацькоў непаўналетніх дзяцей, якія бралі ўдзел у модных паказах за мяжой. Паводле сьледзтва, у той час як выдаткі аплочваліся Белдзяржунівэрсытэтам, на чыёй базе месьціліся «Агенцтва моды Сашы Варламава» і цэнтар сучаснага стылю і моды «Universum Models», дызайнэр спаганяў з бацькоў дадатковыя грошы — нібыта на праезд, пражываньне і харчаваньне.

Хоць сам Варламаў вылучаныя супраць яго абвінавачаньні адмаўляе, праваахоўныя структуры абвінавачваюць яго ў супрацьпраўных дзеяньнях і ў шырэйшых маштабах. Так, паводле папярэдніх зьвестак, у рамках фэстывалю-конкурсу «Мельница моды» толькі цягам 2007–2010 гадоў зь ведама Варламава было незаконна выкарыстана больш за 120 тысяч эўра і блізу 310 мільёнаў рублёў.
XS
SM
MD
LG