Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім пасольстве няма інфармацыі, што забіты грамадзянін РФ


Пасольства РФ у Менску.

Пасольства РФ у Менску.

Праваахоўныя органы высьвятляюць асобу забітага кілерам у Менску грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта паведаміў журналістам у Касьцюковічах старшыня Сьледчага камітэту Валер Вакульчык.

«Згодна з дакумэнтамі, якія былі знойдзеныя пры забітым, гэта грамадзянін Расеі Бонда Паўлаў, які прыбыў у Беларусь са Смаленскай вобласьці».

Спадар Вакульчык падкрэсьліў, што «паводле асноўнай вэрсіі сьледзтва, гэтае забойства зьяўляецца вынікам „разборак“ паміж крымінальнымі групоўкамі замежных дзяржаваў».

Сьледчы камітэт абверг інфармацыю некаторых СМІ пра тое, што ў Менску былі забітыя два чалавекі.

Прадстаўнік расейскага пасольства ў Беларусі заявіў Радыё Свабода:

«Пакуль у пасольства няма афіцыйных дадзеных, што гэта быў грамадзянін Расеі. Мы таксама, як і ўсе астатнія, чытаем у інтэрнэце пра розныя вэрсіі. Пакуль нам няма чаго сказаць з гэтай нагоды. Консульскі аддзел будзе высьвятляць. І калі пацьвердзіцца, што гэта грамадзянін Расеі, адпаведны запыт будзе накіраваны, каб высьветліць усе абставіны справы».

Шэраг грузінскіх СМІ паведамілі, што ў Менску быў забіты экс-дэпутат парлямэнту Грузіі Бонда Шалікіяні.
XS
SM
MD
LG