Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў кажа, што на сёньняшнія падзеі трэба глядзець праз прызму дыпляматычнай вайны Беларусі з Эўразьвязам, якая пачалася вясною з высылкі зь Менску амбасадара Польшчы і кіраўніцы прадстаўніцтва Эўракамісіі:

«Тады была заяўлена пазыцыя беларускага МЗС наконт таго, што мы хочам адбіраць амбасадараў, якія будуць прадстаўляць эўрапейскія краіны ў Беларусі. Падабаецца нам амбасадар — мы яго запрашаем, не падабаецца — не запрашаем. І тады ад такога рашэньня Беларусі эўрапейцаў засьцерагла толькі кансалідаваная пазыцыя — амбасадары разам вяртаюцца і ніякае іншае рашэньне проста немагчымае.

Цяпер, пасьля гэтага самалёта зь мішкамі, беларускі МЗС, падобна, напаткала новая ідэя — маўляў, можна скарыстацца пэўнымі акалічнасьцямі для ціску на пэўных амбасадараў, а празь іх і на пэўныя краіны. І такім чынам вырашыць тую задачу, якую ня здолелі вырашыць вясною. І я думаю, што мы бачым працяг палітыкі фільтрацыі з пэўнымі краінамі і нават з пэўнымі актыўнымі амбасадарамі.

А Стэфан Эрыксан якраз і быў непажаданай для беларускіх уладаў фігурай. Ён вельмі актыўна дзейнічаў, меў шырокія сувязі з культурніцкім асяродкам, грамадзянскай супольнасьцю. Ён дапамагаў у разьвіцьці малога і сярэдняга бізнэсу. І гэта выклікала вельмі вялікае незадавальненьне беларускага ўраду. І вось такім чынам ён і спрабуе неяк уплываць на сытуацыю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG