Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Більт: Гэта драматычны крок супраць краіны-чальца Эўразьвязу


Швэдзкая Амбасада ў Менску згортваецца
Швэдзкая Амбасада ў Менску згортваецца

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт зрабіў допіс у блогу пра прычыны і выклікі дыпляматычнага канфлікту зь Беларусьсю. Пераклад са швэдзкай мовы.

«Прэзыдэнт Лукашэнка вырашыў працягваць далейшую эскаляцыю дыпляматычнага канфлікту са Швэцыяй сваім рашэньнем выкінуць усіх астатніх швэдзкіх дыпляматаў з краіны.

Гэта, вядома, драматычны крок супраць дзяржавы-сябра Эўразьвязу, і гэта ня можа не ўплываць на нашую агульную палітыку ў адносінах да рэжыму.

Матыў (хутчэй за ўсё) — зрабіць як можна больш складанай рэалізацыю праграмаў супрацы, якія ў нас ёсьць зь Беларусьсю, дзеля пашырэньня правоў чалавека.


Менавіта гэтыя праграмы афіцыйны Менск назваў асноўнай прычынай выдаленьня нашага пасла Эрыксана, хоць ніхто ня ведае, ці іншыя падзеі паўплывалі на настроі Менску.

Зараз мы высьветлім, якія наступствы гэта будзе мець, але, вядома, мы зробім усё дзеля таго, каб гэтыя праграмы працягваліся і ўзмацняліся.

У гэтым кантэксьце Лукашэнка таксама закрыў сваё ўласнае пасольства ў Стакгольме.

Але гэта яго самастойнае рашэньне, і ў нас няма ніякіх падставаў, каб яго камэнтаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG