Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму спатрэбілася сьмерць Бонда Шалікіані?


Бонда Шалікіяні

Бонда Шалікіяні

Забойства ў Менску Бонда Шалікіані — грузінскага палітыка, паводле чутак — крымінальнага дзеяча, пакідае шмат пытаньняў. З просьбай праліць сьвятло на іх мы зьвярнуліся да аглядальніка грузінскай службы нашага радыё Кобы Ліклікадзэ.

Забойства ў Менску Бонда Шалікіані — грузінскага палітыка, паводле чутак — крымінальнага дзеяча, пакідае шмат пытаньняў. З просьбай праліць сьвятло на іх мы зьвярнуліся да аглядальніка грузінскай службы нашага радыё Кобы Ліклікадзэ.


РС: Коба. што гавораць у Грузіі, якія вэрсіі выказваюцца наконт забойства ў Менску былога дэпутата парлямэнту Грузіі Бонда Шалікіані?

Ліклікадзэ: У Грузіі зараз вельмі палітычна палярызаванае грамадзтва. Таму можна пачуць самыя фантасмагарычныя вэрсіі, што Шалініані маглі забіць агенты грузінскай улады. Але большасьць схіляецца да таго, што гэта былі крымінальныя разборкі.

У 2004 годзе сп-р Шалікіяні быў дэпутатам парлямэнту ад мажаратырнай акругі. Яго зьвязвалі з крымінальным бізнэсам у Заходняй Грузіі, ў Кутаісі. Міністар унутраных справаў Іраклі Акруашвілі (цяпер — зацяты апанэнт прэзыдэнта Саакашвілі, а тады — яго верны паплечнік) правёў адносна Шалікіані паказальную акцыю: яго выцягнулі з ложку з жонкай і арыштавалі. І гэты арышт паказалі па тэлебачаньні на ўсю краіну. Потым Шалікіяні заплаціў грошы і яго вызвалілі, кажуць, што заплаціў ад 6 да 10 мільёнаў. Але колькі — ніхто ня ведае, бо сродкі ідуць на адмысловыя рахункі грузінскага ўраду.

Пагаворвалі пра сувязі Шалікіані с Тарэлам Аніяні — адным з каралёў крымінальнага сьвету постсавецкай прасторы. Падчас рэвалюцыі «ружаў» Шалікіані ўзначальваў штаб «Нацыянальнага руху» Саакашвілі ў заходняй Грузіі. Але потым яго адхілілі ад пасады. Гэта стыль Саакашвілі — ён выкарыстоўвае людзей, потым адкідае, арыштоўвае, адбірае бізнэс.

РС: А наколькі значнай фігурай быў Шалікіані пасьля таго, як апынуўся ў апазыцыі да Міхаіла Саакашвілі?

Ліклікадзэ: Пасьля таго, як ён выйшаў з турмы, заплаціўшы грошы, ён зьнік з Грузіі. І ніхто пра яго не прыгадваў. Інфармацыя пра тое, што ён быў у Беларусі, дзе яго забілі, стала навіной для ўсёй Грузіі. Ці дапамагаў ён фінансава грузінскай апазыцыі? Мог, але гэта ўсё спэкуляцыі.У Грузіі пра яго ўжо ўсе забылі. А вось у Беларусі, відаць, нехта прыгадаў.

РС: Паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Саакашвілі, так выглядае, існуюць даволі цёплыя адносіны. Грузінскі прэзыдэнт віншаваў беларускага калегу з перамогай на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах, абараняў ад крытыкі з боку краін Захаду. Дык што занесла грузінскага апазыцыянэра, хаця і ўмоўнага, ў краіну, якая мае такія добрыя стасункі з грузінскай уладай?

Ліклікадзэ: Не выключана, што Шалікіані перавёў свае актывы ў Беларусь і ў яго ўзьніклі нейкія праблемы з беларускімі ўладамі. Я не падзяляю «сплетни в виде версий» (гаворачы словамі песьні Высоцкага) некаторых грузінскіх экспэртаў, што грузінскія спэцслужбы знайшлі ў Беларусі Шалікіані і адпомсьцілі яму. Адносіны Саакашвілі і Лукашэнкі не такія ўжо бясхмарныя, нягледзячы на добрыя эканамічныя стасункі Грузіі і Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG