Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве афіцыйна зарэгістраваныя грамадзкія арганізацыі — моладзевы «Грамадзянскі форум» і менская гарадзкая арганізацыя абароны спажыўцоў — вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў па 94-й Сьвіслацкай выбарчай акрузе.

Тут зарэгістраваная ініцыятыўная група дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня і Палаты прадстаўнікоў 2 скліканьня Ўладзімера Навасяда, які змагаецца за права стаць дэпутатам Палаты 5 скліканьня.

Аднак ні прадстаўнікі гэтых арганізацыяў, ні вылучэнцы ад апазыцыйных партыяў — Аб’яднанай грамадзянскай і «Справядлівага сьвету» — у склад камісіяў ня трапілі, паведаміў «Свабодзе» спадар Навасяд. На сёньняшнім паседжаньні стала вядома, што ўключылі ў камісіі тых, хто падтрымлівае ўладу — прадстаўнікоў БРСМ, «Белай Русі», Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі і г.д.
XS
SM
MD
LG