Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль зьбірае інфармацыю пра беларуска-швэдзкі канфлікт


Сэбастыян Брабант, прэсавы сакратар Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, сказаў сёньня нашаму радыё ў сувязі з эскаляцыяй дыпляматычнага канфлікту паміж Беларусьсю і Швэцыяй:

«Мы ведаем пра рашэньне беларускага МЗС, паводле якога Швэцыі сказалі закрыць сваю амбасаду ў Менску да канца гэтага месяца. Мы цяпер спрабуем высьветліць сытуацыю, каб можна было правесьці абмеркаваньне сытуацыі ўсімі сябрамі Эўразьвязу на падставе поўнай інфармацыі. На мінулым тыдні вярхоўная прадстаўніца Эштан выказала вялікую заклапочанасьць ранейшым рашэньнем уладаў Беларусі выдварыць швэдзкага амбасадара Эрыксана. Мы зноў падкрэсьліваем поўную адданасьць Эўразьвязу венскай канвэнцыі і ажыцьцяўленьню канструктыўных адносінаў са сваімі партнэрамі ў адпаведнасьці з дыпляматычнымі нормамі. Як мы ўжо заяўлялі на мінулым тыдні, Эўразьвяз і яго сябры зацікаўленыя ў мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюджаньні эўрапейскіх каштоўнасьцяў, у прыватнасьці, дэмакратыі, правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы. Мы нагадваем, што гэтае пытаньне будзе разглядацца Камітэтам у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ў Брусэлі».
XS
SM
MD
LG