Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Pussy Riot — 17 жніўня


Гурт Pussy Riot
Гурт Pussy Riot

Хамоўніцкі суд Масквы прызначыў на 17 жніўня абвяшчэньне прысуду удзельніцам панк-гурту Pussy Riot.

Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікова і Кацярына Самуцэвіч абвінавачваюцца ў хуліганстве — за «панк-малебен» «Багародзіца, Пуціна прагані» ў Храме Хрыста Збавіцеля. Пракурор папрасіў для падсудных трох гадоў пазбаўленьня волі.

Адвакаты настойваюць на іх поўным апраўданьні, называючы працэс палітычным.

Талаконьнікава, выступаючы сёньня з апошнім словам, абвінаваціла ўлады краіны ў аўтарытарызьме і парушэньні правоў чалавека, а царкву — у крывадушнасьці. Марыя Алёхіна заявіла ў судзе, што «турма — гэта Расея ў мініятуры».

Удзельніцы Pussy Riot прызнаныя міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязьнямі сумленьня.

Выступ Pussy Riot у Храме Хрыста Збаўцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG