Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КДБ Беларусі зьвярнуўся да Літвы і Швэцыі з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расьсьледаваньні справы аб парушэньні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня.

Як паведаміў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч, адпаведныя звароты накіраваныя праз Генэральную пракуратуру Беларусі.

Па словах Антонавіча, беларускія праваахоўныя органы зыходзяць з таго, што ў выніку несанкцыянаванага палёту швэдзкіх падданых былі парушаныя правілы выкарыстаньня паветранай прасторы ня толькі Беларусі, але і Швэцыі, Літвы, блёку НАТО.

Акрамя таго, як адзначыў Антановіч, беларускі бок настойвае на прыбыцьці ў Менск швэдзкіх арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі, што неабходна для аб’ектыўнага расьсьледаваньня справы, паколькі вочная стаўка па тэлевізары нерэальная.

7 жніўня КДБ завёў справу па факце незаконнага перасячэньня 4 ліпеня дзяржаўнай мяжы Беларусі падданымі Швэцыі на лёгкаматорны самалёт.

Паводле падазрэньня ў спрыяньні ў зьдзяйсьненьні пералёту затрыманыя грамадзяне Беларусі Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG