Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Мальдзіс на свой юбілей сабраў аншляг

абноўлена

Адам Мальдзіс: Выдаць даведнік, зрабіць сайт і знайсьці пераемніка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:55 0:00

Адам Мальдзіс: Выдаць даведнік, зрабіць сайт і знайсьці пераемніка

Чатыры гадзіны працягвалася ўрачыстая імпрэза ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры з нагоды 80-годьдзя доктара філялёгіі, прафэсара, ганаровага старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адама Мальдзіса.

У свой дзень народзінаў Адам Мальдзіс сабраў поўную залю сяброў і калегаў, якія былі зь ім на розных этапах жыцьця. Паводле жыцьцяпісу юбіляра пабудавалі і сцэнар урачыстасьці.

Першым далі слова «дэлегацыі» з Астраўца, адкуль родам Мальдзіс.

Павіншаваць свайго земляка з 80-годзьдзем прыехалі намесьнік старшыні астравецкага райвыканкаму Віктар Сьвіла, краязнаўца Аляксандар Юркойць, рэдактарка «Астравецкай праўды» Ніна Рыбік ды дырэктарка раённай бібліятэкі Натальля Ачарэтава. Адам Мальдзіс заўважыў, што ў «Астравецкай праўдзе», якая тады называлася «Сталінская праўда», ён надрукаваў свой першы верш, а чытачом мясцовай бібліятэкі стаў 65 гадоў таму.

«Адам Восіпавіч зрабіў вельмі шмат для Астаравеччыны, — сказаў Віктар Сьвіла. — Дзякуючы ягоным намагньням і нястомнай працы ў Астраўца аказалася свая цікавая і багатая гісторыя. Да таго часу, як Адам Восіпавіч пачаў зьбіраць па крупінках зьвесткі пра сваю малую радзіму і дасылаць гэта ў Астравец, амаль афіцыйна лічылася, што ў Астраўца няма сваёй гісторыі. Адам Восіпавіч знайшоў у першакрыніцах дату заснаваньня Астраўца — 1468 год. Ён першы распавёў Астравеччыне і ўсяму сьвету пра нашых знакамітых землякоў. Напрыклад, пра вядомага сьвятара-філёзафа Казіміра Сваяка, мастака Богуша Шышку, першага консула Расеі ў Японіі Іосіфа Гашкевіча».

Да «астравецкай каманды» юбіляр далучыў і свайго калегу-літаратуразнаўцу Арсеня Ліса. Ён нарадзіўся недалёка ад Астраўца, на Смаргоншчыне, а з Мальдзісам пазнаёміўся ў Маладэчна. Абодва ў юнацтве наведвалі нядзельныя заняткі літаратурнага аб’яднаньня Міколы Ермаловіча.





Арсень Ліс адзначыў:

«Без ініцыятывы Адама Восіпавіча не было б 6-томнага бібліяграфічнага слоўніка беларускіх літаратараў, дзе не абыдзены ніхто! Самы забыты даўнейшы літаратар знайшоў сваё месца. Яшчэ ад Адама Восіпавача можна спадзявацца на надзвычай цікавыя мэмуары. Ён падрыхтаваў слоўнік беларусаў, якія раскіданы па ўсім сьвеце. Усіх выдатных прадстаўнікоў Адам Восіпавіч сабраў у адной важнай кнізе».

Сярод тых, хто прыйшоў павіншаваць Адама Мальдзіса, былі ягоныя колішнія аднакурсьнікі па Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце Марыя Карпенка і Анатоль Вярцінскі, намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА Уладзімер Шчасны, фальклярыст Янка Крук і Аксана Катовіч, пісьменьніца Вольга Іпатава.

«Тое, што Адама Мальдзіс працавіты, самавіты — гэта мы ведаем, — заўважыў Анатоль Вярцінскі. — Але ці шчасьлівы ён? Пытаньне адказнае, я скажу адназначна, што ён шчасьлівы. Шчасьце — гэта калі ёсьць, што рабіць, чым заняцца і на што спадзявацца. Перад намі якраз той чалавек, які ніколі не сумняваўся ў тым, што ён робіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG