Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін — Макарэвічу: у карупцыі вінаватыя не чыноўнікі, а бізнэсоўцы.


Андрэй Макарэвіч, сьпявак
Андрэй Макарэвіч, сьпявак

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін прапанаваў музыку Андрэю Макарэвічу накіраваць свой адкрыты ліст аб праблеме карупцыі ў краіне прадстаўнікам бізнэсу.

У гутарцы з журналістамі падчас візыту ў Ленінградзкую вобласьць Пуцін падкрэсьліў, што адказнасьць за карупцыю ў Расеі нясуць ня толькі чыноўнікі, але і прадпрымальнікі.

Па словах Пуціна, людзі, якія зьвяртаюць увагу на праблему карупцыі, дзейнічаюць слушна. Аднак, паводле прэзыдэнта, яны ня могуць прапанаваць эфэктыўных мераў ў барацьбы з карупцыяй.

У адкрытым лісьце на імя Уладзімера Пуціна, апублікаваным ў газэце «Маскоўскі камсамолец» Андрэй Макарэвіч сьцьвярджае, што за апошнія гады — калі расейскія ўлады абвясьцілі аб пачатку рашучай барацьбы з карупцыяй — памеры так званых «адкатаў» вырасьлі амаль удвая.

Макарэвіч зьвярнуў увагу таксама на стан судовай сыстэмы ў краіне, заявіў, што суд стаў «машынай для пакараньня непажаданых або апаратам па прыёме грошай ад пазоўнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG