Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэрунскія алімпійцы папрасілі прытулку ў Вялікабрытаніі


U.K. -- Georgia's Varlam Liparteliani fights with Cameroon's Dieudonne Dolassem (blue) during their men's -90kg elimination round of 32 judo match at the London 2012 Olympic Games, 01Aug2012
U.K. -- Georgia's Varlam Liparteliani fights with Cameroon's Dieudonne Dolassem (blue) during their men's -90kg elimination round of 32 judo match at the London 2012 Olympic Games, 01Aug2012

На Алімпійскіх гульнях у Лёндане 7 атлетаў з Камэруну не вярнуліся ў сваю афіцыйную рэзыдэнцыю і, паводле словаў кіраўніка дэлегацыі гэтай афрыканскай краіны, магчыма, будуць прасіць ўлады Вялікабрытаніі аб прадстаўленьні прытулку.

Давід Аджонг, кіраўнік каманды Камэруну, паведаміў журналістам, што ў сямёх спартоўцаў ёсьць візы, якія дазваляюць ім знаходзіцца ў Вялікабрытаніі да лістапада.

Пяць баксёраў, адзін плывец і адзін футбаліст пакінулі Алімпійскую вёску ў Статфардзе ў мінулыя выходныя, і з тых часоў іх ніхто не бачыў. Першапачаткова каманда Камэруна налічвала 59 чалавек, але, па словах Аджонга, 28 ўжо вярнуліся на радзіму, 24 — працягваюць удзел у спаборніцтвах.


Гэта не першы выпадак ўцёкаў спартоўцаў з алімпійскай каманды. Перад цырымоніяй адкрыцьця 27 ліпеня амбасада Судана ў Лёндане пацьвердзіла факт зьнікненьня трох спартоўцаў з складу каманды гэтай краіны. Ужо вядома, што адзін зь іх падаў прашэньне аб прытулку, чакаецца, што двое іншых зробяць гэта бліжэйшымі днямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG