Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Строгі «бацька» і «дзеці»-чыноўнікі


Сёньня на сэлектарнай нарадзе па пытаньнях уборкі ўраджаю Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў усіх рангаў аб жорсткай адказнасьці за вынікі іх працы, перадае БелаПАН.

«Лічыце цяперашнюю размову пачаткам жорсткага попыту з вас. Я вас папярэджваў ў мінулым годзе і ў канцы года. Я чакаю, угаворваю, стаўлю задачы. Наступіць час попыту і адказнасьці за сваю працу. Лічыце, што яно надышоў» — сказаў кіраўнік дзяржавы і патлумачыў: «Гэта не толькі ваенных тычыцца: праваліліся — адказвайце, плакаць няма чаго».

«Губэрнатары праваліліся, не зрабілі — адказвайце, члены ўрада — тое ж самае. Вы бачыце, што зусім нядаўна некалькі міністраў пакінулі свае пасады, бяз шуму, бяз пылу, бяз гвалту. Цягнеш — цягні, выконваеш задачы, даеш канкрэтны вынік — вялікі дзякуй. Я да вас стаўлюся як да сваіх дзяцей, нягледзячы на тое, што многія — мае аднагодкі і старэйшыя за мяне. І мне сёньня адправіць у адстаўку міністра або губэрнатара — гэта хвароба, пакуль не забудзецца, напэўна, год, і то я потым праз некаторы час пытаюся: а як там гэты, а як там той? Але інакш я паступіць не магу, і ня трэба на мяне крыўдзіцца. Я не магу праваліць справу з-за добрага стаўленьня да чалавека. Гэтак жа і губэрнатары — усе яны мае людзі, я за ўсіх нясу адказнасьць. Але, прабачце, і пытацца буду на ўсю катушку», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэсавая служба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG