Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаў: Для швэдаў вяртаньне ў Беларусь — вялікая рызыка


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Ці варта супрацоўнікам швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total пагаджацца на «сьледчыя дзеяньні» Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі?

Ці ня скончыцца паездка ў Менск тым жа сумным вынікам, што і для студэнта Антона Сурапіна, а таксама рыэлтара Сярея Башарымава? Абодвум ужо прад’яўленае абвінавачаньне ў спрыяньні незаконнаму перасячэньню дзяржаўнай мяжы і пагражае 7 гадоў турмы.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду», былы палітвязень, арганізатар першых лялечных акцый супраціву ў Менску Павал Вінаградаў, у знак салідарнасьці зь якім, уласна кажучы, і адбыўся плюшавы дэсант, лічыць, што ў любым выпадку швэды моцна рызыкуюць:

«Калі яны публічна заявяць, што швэды ў абсалютнай бясьпецы, што ніхто іх у Беларусі не пасадзіць, то, я думаю, можна прыяжджаць. Але калі ўлады такой заявы ня зробяць, то ехаць дакладна ня варта. Хоць, натуральна, няма ніякіх гарантый, калі яны нешта нават паабяцаюць. Мы з вамі ўжо бачылі шмат разоў, калі афіцыйны Менск нешта гаворыць і потым альбо нічога ня робіць, альбо робіць супрацьлеглыя рэчы.

Як, напрыклад, было з выбарамі 2010 году. То ў нас быў поўны „лібэралізец“, усё было можна, то ў апошнія два дні перад галасаваньнем усё рэзка зьмянілася. Аказалася, што нельга нічога. Таму ў любым выпадку для швэдаў гэта будзе рызыка — прыехаць сюды. Бо нават пры наяўнасьці дзяржаўных гарантый верыць уладзе ўсё складаней. Але, каб раптам улады заявілі, што нікога саджаць не зьбіраюцца, я б на іх месцы паехаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG