Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Складваюцца перадумовы для аднаўленьня «жалезнай заслоны»


Аркадзь Бабчанка

Аркадзь Бабчанка

Расейскі вайсковы экспэрт Аркадзь Бабчанка не выключае, што сцэнар разгортваньня падзеяў вакол швэдзкага «плюшавага дэсанту» ўзгоднены з Масквой.

На яго думку, ніводнаму з чальцоў так званай саюзнай дзяржавы нявыгадна наўпрост прызнаць наяўнасьць дзірак у шчыце адзінай супрацьпаветранай абароны, таму зараз прыдумляюцца варыянты зацягваньня справы.

Адзін зь іх — выклік дзеля «сьледчых дзеяньняў» чатырох супрацоўнікаў стакгольмскай рэклямнай кампаніі, якія бралі ўдзел у палёце над Івянцом і ўскраінай беларускай сталіцы, а таксама забясьпечвалі наземнае прыкрыцьцё сьмелай акцыі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. На думку экспэрта, разьлік пры гэтым на тое, што швэды ў Беларусь не паедуць, а гэта дасьць нагоду прыдумляць усё новыя камбінацыі «змовы» супраць Беларусі — з удзелам, у тым ліку, і беларускіх грамадзянаў:

«Паколькі ў Беларусі рэжым ужо ўсталяваўся абсалютна дыктатарскі, а Расея да гэтага ўпэўнена набліжаецца, то натуральна, што ў Менску і Масквы цяпер адны і тыя ж супольныя інтарэсы — захаваньне ўлады любым спосабам.

У мяне такое адчуваньне, што пачынаюць складвацца перадумовы для пабудовы новай жалезнай заслоны. Перакрыць інтэрнэт, блякаваць крыніцы інфармацыі, каб сюды ніякая інфармацыя не даходзіла, адсюль інфармацыя не выходзіла; каб да нас ніхто не прылятаў, каб адсюль ніхто не вылятаў. Нядаўна абраны міністрам унутраных спраў Расеі Калакольцаў ужо патрабуе ўсталёўваць назіраньне за замежнікамі, якія да нас прыяжджаюць.

То бок, гэта ўсё, канечне, спроба любым чынам захаваць сваю ўладу. А ўлада, безумоўна, што ў вас, што ў нас узурпаваная, гэта адназначна. І вось яны дзеля захаваньня ўлады гатовыя літаральна на ўсё».

Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі распаўсюдзіў інфармацыю, што працэсуальныя рашэньні ў адносінах студэнта-фатографа Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава, якія ўжо месяц утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і абвінавачваюцца ў «спрыяньні незаконнаму перасячэньню дзяржаўнай мяжы», будуць прынятыя на падставе вынікаў сьледчых дзеяньняў і вочных ставак падазраваных і абвінавачаных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG