Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэр Кромвэл: Хай КДБ дашле запрашэньне нам на мэйл


Пэр Кромвэл

Пэр Кромвэл

Пэр Кромвэл, заснавальнік швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total, якое арганізавала акцыю ў падтрымку дэмакратыі і свабоды слова ў Беларусі — гэтак званы «плюшавы дэсант» — сказаў Свабодзе, што ён гатовы абмеркаваць з КДБ ўмовы, на якіх ён мог бы  даць паказаньні ў справе Сурапіна і Башарымава, --> http://www.svaboda.org/content/article/24669623.html калі атрымае ад беларускіх чэкістаў афіцыйнае запрашэньне прыехаць у Беларусь.

(абноўлена) Пэр Кромвэл удакладніў у інтэрвію Радыё Свабода, што з Антонам Сурапіным ніколі ня меў ніякай сувязі, а што да Сяргея Башарымава, кантактаваў зь ім і зь яго рыэлтарскай агенцыяй толькі ў справе арэнды памяшканьня.


Максімюк: Сёньня КДБ выставіла абвінавачаньні Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву ў дапамозе ў незаконным перасячэньні мяжы грамадзянам Швэцыі 4 ліпеня. Адначасова паведамляецца, што КДБ прапануе згаданым грамадзянам Швэцыі прыбыць у Менск для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях ў якасьці падазраваных. Як вы ставіцеся да гэтай прапановы?

Кромвэл: Па-першае, мы не атрымалі ніякага запрашэньня. Яны не зьвязаліся з намі і не перадалі нам ніякага фармальнага запрашэньня. Я толькі бачыў прэс-рэліз на сайце КДБ. Калі б яны зьвярнуліся да нас з такой прапановай, я абмяркаваў бы гэтую прапанову і з [пілётам] Томасам, і з КДБ адносна ўмоваў, на якіх мы павінны былі б туды прыехаць.

Максімюк: Але калі вы атрымаеце такое запрашэньне, вы сапраўды будзеце разглядаць вашу паездку ў Беларусь?

Кромвэл: Фармальна ў нас цяпер няма ў Беларусі амбасадара. Але мы маглі б абмеркаваць з КДБ, як і зь людзьмі са швэдзкай амбасады і зь некаторымі тут у Швэцыі, на якіх умовах мы маглі б паехаць у Беларусь і даць тлумачэньні ў справе Сурапіна і Башарымава. Мы маглі б пачаць гэтыя перамовы адразу. Шчыра кажучы, я ня ведаю, як зьвязацца з КДБ. Думаю, што найбольш зручна было б, калі б яны прыслалі нам нейкі мэйл, і мы маглі б адказаць на яго.

Максімюк: Сурапіна і Башарымава абвінавачваюць у дапамозе вам у арганізацыі вашага палёту. Яны сапраўды ўдзельнічалі ў гэтым?

Кромвэл: Гэта абсалютная недарэчнасьць. Як мы гаварылі з самага пачатку, мы ня мелі ніякіх кантактаў зь беларусамі да палёту, таму гэта зусім недарэчнае абвінавачаньне. Я сказаў бы, што гэта абсалютна фантастычнае абвінавачаньне. Я не магу сабе ўявіць, якога роду доказы КДБ мае супраць гэтых людзей.


Максімюк: І яшчэ пытаньне агульнага характару, якое выклікае шмат цікавасьці ў Беларусі. Ваш самалёт нелегальна перасёк дзяржаўную мяжу, калі ляцеў зь Літвы ў Беларусь. А вось калі ён ляцеў са Швэцыі ў Літву, гэта таксама быў нелегальны палёт, ці літоўскія ўлады ведалі аб ім?
Кромвэл: Парушаная была толькі беларуска-літоўская мяжа. Палёт са Швэцыі ў Літву адбываўся паводле папярэдне ўзгодненага пляну палёту, так што тут усё было ў парадку. Нелегальным быў палёт зь Літвы ў Менск і назад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG