Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцкевіча пакінулі ў турме


Басманны суд Масквы падоўжыў арышт да 6 лістапада студэнту Дзянісу Луцкевічу, аднаму з фігурантаў справы аб беспарадках 6 траўня на Балотнай плошчы.

Сьледзтва патлумачыла сваё хадайніцтва тым, што Луцкевіч можа схавацца, «аказаць узьдзеяньне на сьведкаў, узгадніць свае дзеяньні з саўдзельнікамі і працягваць займацца злачыннай дзейнасьцю».

Абарона прасіла зьмяніць меру стрыманьня на хатні арышт ці падпіску аб нявыезьдзе.

Луцкевіч заявіў на пасяджэньні суду, што ў яго няма намераў хавацца ад сьледзтва. Яго адвакат дадаў, што з моманту затрыманьня яго падабароннага сьледзтва не падало доказаў яго віны.

Паводле вэрсіі сьледзтва, 6 траўня Луцкевіч спрабаваў прарваць ачапленьне і сарваў з паліцэйскага шалом.

Раней Басманны суд падоўжыў тэрмін арышту да 6 лістапада яшчэ некалькім фігурантам справы.

Узгоднены з уладамі Марш мільёнаў, які адбыўся напярэдадні інаўгурацыі Ўладзімера Пуціна, завяршыўся сутыкненьнямі паміж дэманстрантамі і АМАПам. На дадзены момант у крымінальнай справе аб беспарадках 14 фігурантаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG