Лінкі ўнівэрсальнага доступу

46 чалавек патанулі за мінулы тыдзень


З 30 ліпеня па 5 жніўня ў Беларусі на вадзе загінулі 46 чалавек. 34 патанулі, калі купаліся ў рэках, азёрах і вадасховішчах, зь іх двое — падлеткі.

Cтаршыня Беларускага рэспубліканскага таварыства выратаваньня на водах Анвар Ігамбердыеў адзначыў, што за папярэдні тыдзень на вадзе загінуў 61 чалавек, у тым ліку 48 пры купаньні, зь іх сямёра падлеткаў.

Ад пачатку году пры купаньні ў рэках, азёрах і вадасховішчах загінулі 259 чалавек, у тым ліку 25 дзяцей.

Ад пачатку году супрацоўнікі Таварыства выратавалі 537 чалавек, у тым ліку 71 — за апошні тыдзень, піша БелаПАН.

У Расеі з 1 студзеня па 25 ліпеня 2012 году патанула 2738 чалавек, у тым ліку 270 дзяцей, ва Ўкраіне з пачатку году 1338 чалавек, у тым ліку 67 — на мінулым тыдні, у Польшчы ў красавіку-ліпені — 341 чалавек, у Латвіі і Літве з пачатку году — 84 і 71 чалавек адпаведна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG