Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: 10 выклікаў наступнаму амэрыканскаму прэзыдэнту


Амэрыканская дасьледчая арганізацыя Freedom House апублікавала даклад --> http://www.freedomhouse.org/sites/default/files/Ten%20Critical%20Human%20Rights%20Challenges%20For%20The%20Next%20American%20President.pdf , у якім заклікае наступнага прэзыдэнта ЗША, які будзе выбраны ў лістападзе сёлета, зьвярнуць асаблівую ўвагу на праблему правоў чалавека ў замежнай палітыцы краіны.

У прыватнасьці, Freedom House сьцьвярджае:

«Наступнай адміністрацыі, ці будзе гэта другая адміністрацыя Абамы, ці адміністрацыя Ромні, трэба заняцца шэрагам міжнародных пытаньняў. Мы лічым, што правы чалавека заслугоўваюць асаблівай увагі. Прасоўваньне правоў чалавека зьяўляецца як выразам унівэрсальных каштоўнасьцяў, якія амэрыканцы падзяляюць зь людзьмі на ўсім сьвеце, так і інтэгральнай часткай клопату аб амэрыканскіх інтарэсах за мяжою. Ацэнка замежнай палітыкі наступнай адміністрацыі будзе залежаць у значнай ступені ад яе здольнасьці эфэктыўна абараняць і прасоўваць правы чалавека».

У сувязі з гэтым Freedom House рэкамэндуе наступнай адміністрацыя ЗША:

1. Вызначыць прыярытэты амэрыканскага лідэрства ў пытаньнях унівэрсальнасьці правоў чалавека.

2. Дзейнічаць у кірунку прадухіленьня генацыду і масавых забойстваў ды прыцягненьня вінаватых у іх да адказнасьці.

3. Працягваць палітыку ахоўваньня людзей ад тэрарызму пры пашане правоў чалавека як дома, так і за мяжою.

4. Супрацьдзейнічаць каардынаванаму сусьветнаму наступу на грамадзянскую супольнасьць, уключна з забойствамі, крымінальным перасьледам і ганьбаваньнем праваабаронцаў.

5. Актыўна ўзьдзейнічаць на магчымасьці і выклікі, зьвязаныя з прасоўваньнем дэмакратыі і правоў чалавека пасьля паўстаньняў у арабскіх краінах.

6. Прадухіляць парушэньні правоў чалавека міжнароднымі карпарацыямі.

7. Падтрымліваць прыцягненьне да адказнасьці віноўнікаў сэксуальнага гвалту і гвалту на гендэрнай аснове.

8. Перагледзець дачыненьні і саюзы Злучаных Штатаў з урадамі, якія парушаюць правы чалавека.

9. Падтрымліваць міжнародны перасьлед і прыцягненьне да адказнасьці парушальнікаў правоў чалавека, якія прабываюць у ЗША.

10. Падтрымліваць — як дома, так і за мяжою — палітыку, накіраваную на пашану правоў і роўны падыход да бежанцаў, мігрантаў і эмігрантаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG