Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадона заступаецца за Pussy Riot


Поп-зорка Мадона заявіла, што судовы перасьлед удзельніц расейскага панк-гурту Pussy Riot — несправядлівы.

«Я — супроць цэнзуры, і на працягу ўсёй сваёй кар’еры я заўсёды падтрымлівала свабоду выказваньня, свабоду слова. Безумоўна, тое, што адбываецца зь імі — несправядліва. Я спадзяюся, што ім не давядзецца сядзець сем гадоў у турме. Гэта была б трагедыя» — сказала агенцтву Ройтэрс Мадона перад сваім канцэртам у Маскве 6 жніўня.

Камэнтуючы палітычную скіраванасьць дэманстрацыі дзяўчат з Pussy Riot, Мадона адзначыла:

«Я думаю, мастацтва павінна быць палітычным. Я думаю, што мастацтва — калі глянуць зь гістарычнай пэрспэктывы — заўсёды адлюстроўвае тое, што адбываецца ў грамадзтве. Так што мне цяжка адмежаваць існаваньне мастака або артыста ад палітыкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG