Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея абмяняюцца базамі дадзеных невыязных


Пытаньне абмену інфармацыяй будзе абмяркоўвацца на паседжаньнях Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамэндацый па правядзеньні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Паседжаньні заплянаваныя на 7 і 8 жніўня.

Экспэрты плянуюць абмеркаваць, сярод іншага, падрыхтоўку пагадненьня, якое прадугледжвае ўзаемнае прызнаньне рашэньняў аб адмове ва ўезьдзе на тэрыторыю гэтак званай Саюзнай дзяржавы грамадзянаў трэціх краін, а таксама абмен зьвесткамі пра асобаў, супраць якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд, паведамляе БелаПАН.
Два дзясяткі невыязных

У сакавіку, гаворачы пра сьпіс невыязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў.

Сярод іх:
рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько
  • старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна
  • старшыня «Беларускага Хэльсынскага камітэту» Алег Гулак
  • праваабаронца Валянцін Стэфановіч
  • старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
  • старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін
  • ягоны намесьнік Валеры Ўхналёў
  • намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Віктар Карняенка
  • старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч
  • палітык і сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Вінцук Вячорка
  • сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч

Указам ад 4 ліпеня Аляксандар Лукашэнка даў КДБ права не пускаць за мяжу беларусаў, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў органах дзяржбясьпекі. 19 ліпеня на прафіляктычны ўлік быў пастаўлены Андрэй Бандарэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG