Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальніцы і залевы, а на Гомельшчыне — плюс 36


На 7 жніўня сыноптыкі абвясьцілі штармавое папярэджаньне, бо на тэрыторыю Беларусі ідзе гарачае трапічнае паветра.

«На паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 36 градусаў сьпякоты», — паведамілі Інтэрфаксу ў Белгідрамеце.

7 жніўня на тэрыторыі Беларусі пройдуць навальніцы, месцамі — залевы. Пры гэтым хуткасьць ветру можа дасягаць 24 мэтраў на сэкунду. А ў асобных раёнах можа выпасьці град.

У Менску сыноптыкі чакаюць навальніцы, з парывамі ветру хуткасьцю 20 мэтраў на сэкунду.
XS
SM
MD
LG