Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратарам саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Рыгорам Рапотам.

«Расея была і застанецца для нас назаўжды стратэгічным саюзьнікам» — цытуе Аляксандра Лукашэнку Белта. Паводле яго «ў нас быццам бы і праблем стала менш, у пляне разьвязаньня пытаньняў у саюзным будаўніцтве, у адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй».

Кіраўнік Беларусі распавёў падчас гутаркі з Рапотам, што сёньня ж у яго адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Кітайскай карпарацыі аэракасьмічнай навукі і тэхнікі, дзе ішла гаворка аб супрацоўніцтве ў сфэры высокіх тэхналёгій.

«Мы як з расейцамі, гэтак і з кітайцамі вельмі сур’ёзна супрацоўнічаем, у прыватнасьці па космасе, і маем самавітыя замовы ад Кітайскай Народнай Рэспублікі, — адзначыў Лукашэнка. — І я ім распавядаў пра нашыя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй. Тым больш што паміж Кітаем і Расеяй намецілася тэндэнцыя шчыльнага супрацоўніцтва. Хацелася б, каб мы ў гэтым вялікім супрацоўніцтве велізарных дзяржаў не былі лішняй шасьцяронкай. Мы хацелі б, каб Беларусь была запатрабаваная на гэтай восі Масква — Пэкін».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG