Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Aлена Сурапіна: Прэзыдэнт пакараў вінаватых, а зараз няхай адпусьцяць невінаватых


Алена Сурапіна

Алена Сурапіна

Бацькі Антона Сурапіна спадзяюцца на хуткае вызваленьне свайго сына Антона, а таксама Сяргея Башарымава, арыштаваных у справе «швэдзкіх мядзьведзікаў».

Алена Сурапіна — маці журналіста Антона Сурапіна, арыштаванага ў справе «мядзьведжага дэсанту» — днямі мае намер наведаць Менск, каб перадаць сыну перадачу і спаткацца зь ягоным адвакатам. Алена Сурапіна кажа, што спадзяецца на хуткае вызваленьне Антона:

«Адвакат, вядома, ня ўсё мне можа паведаміць. Але сваім сэрцам адчуваю, што ўсё будзе добра. Паколькі мне не тэлефануюць сьледчыя, нічога ня кажуць, што з сынам нешта дрэннае... Адсутнасьць дрэнных навін — гэта ўжо добрая навіна, я так кажу. Усё ж прэзыдэнт пакараў вінаватых, а зараз няхай разьбяруцца і адпусьцяць невінаватых».

Журналіст Антон Сурапін быў арыштаваны за тое, што зьмясьціў у інтэрнэце здымкі мядзьведзікаў са швэдзкага самалёта, які самавольна прыляцеў у Беларусь і раскідаў плюшавыя цацкі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. У гэтай жа справе ў турме знаходзіцца і менскі рыэлтар Сяргей Башарымаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG