Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТАўскія самалёты безь мядзьведзікаў у беларускім небе


З 6 па 10 жніўня ў рамках рэалізацыі міжнароднай дамовы па адкрытым небе група экспэртаў Вялікабрытаніі і ЗША на самалёце SAAB ОS-100 выканае сумесны назіральны палёт над тэрыторыямі дзяржаваў — удзельніц дамовы — Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта са спасылкай на ўпраўленьне прэсавай службы і інфармацыі Міністэрства абароны РФ паведамляе БелаПАН.

SAAB ОS-100 і ўсталяваныя на ім тэхнічныя сродкі назіраньня прайшлі неабходны міжнародны агляд, у тым ліку пры ўдзеле інспэктараў Расеі.

Падчас палёту па ўзгодненым маршруце расейскія спэцыялісты будуць ажыцьцяўляць на борце самалёта кантроль за выкарыстаньнем апаратуры і сыстэм назіраньня ў адпаведнасьці з абавязкамі і правамі бакоў, якія прадугледжаныя дамовай.

Сёньня ж ў небе Беларусі былі польскія зьнішчальнікі. Баявыя самалёты праляцелі фактычна над цэнтрам Менску. Затым іх бачылі яшчэ і на паўднёвай ўскраіне сталіцы. Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар міністэрства абароны Беларусі Уладзімер Макараў, група польскіх зьнішчальнікаў у складзе 6 баявых машын ляцела ў Расею на сьвяткаваньне Дня ВПС, які пройдзе 12 жніўня. На аэрадроме ў Мачулішчах (Менскі раён), дзе знаходзіцца 50-я зьмяшаная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА ўзброеных сілаў Беларусі, самалёты дазапраўляўся. Менавіта гэтым тлумачыцца зьяўленьне зьнішчальнікаў над Менскам другі раз.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG