Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведаў магілу Рут Уолер


Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч разам зь сям’ёй усклаў кветкі на магілу амэрыканкі Рут Уолер.

Магіла Рут Уолер знаходзіцца на Вайсковых могілках у Менску.

25-гадовая Рут Уолер была жонкай апошняга кіраўніка беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА), якая спрыяла адбудове паваеннай гаспадаркі краіны й каардынавала дастаўку ў Беларусь матэрыяльнай дапамогі.

У склад той місіі ўваходзілі 15 амэрыканцаў і 1 грамадзянін Новай Зэляндыі.

Летам 1946 году Рут заўважыла, як у возеры танулі трое беларускіх хлопчыкаў. Амэрыканка кінулася ратаваць дзяцей і пасьля гэтага памерла ад запаленьня лёгкіх і мэнінгіту.

Штогод дзень памяці Рут Уолер адзначаюць у амбасадзе ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН.





XS
SM
MD
LG