Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унук Трумэна ўшанаваў ахвяраў Хірасімы


Японія - галубы лётаюць вакол «Купалу атамнага выбуху» ў Хірасіме. Будынак знаходзіўся за 160 мэтраў ад эпіцэнтру выбуху і ўтрымаўся
Японія - галубы лётаюць вакол «Купалу атамнага выбуху» ў Хірасіме. Будынак знаходзіўся за 160 мэтраў ад эпіцэнтру выбуху і ўтрымаўся

Унук Гары Трумэна прыняў удзел у цырымоніі адзначэньня 67-й гадавіны ядзернага ўдару па Хірасіме. Менавіта Гары Трумэн аддаў загад на ўжываньне ядзернай зброі супраць Японіі. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press.

Каля 50 тысяч чалавек сабраліся ў парку Міру ў Хірасіме каля эпіцэнтру выбуху ў 1945 годзе, які разбурыў вялікую частку гораду і забіў прынамсі 140 тысяч чалавек. Другі ядзерны ўдар, які быў нанесены па горадзе Нагасакі 9 жніўня 1945 году, забраў жыцьці дзясяткаў тысячаў чалавек і змусіў Токіё да капітуляцыі ў Другой сусьветнай вайне.

Цырымонія, на якой прысутнічалі прадстаўнікі каля 70 краінаў, пачалася гукам званоў храму і хвілінай маўчаньня. Кветкі былі пастаўлены перад вечным агнём у Хірасіме, які знаходзіцца ў цэнтральным парку.

Акрамя Кліфтана Трумэна Даніэля, ўнука былога прэзыдэнта ЗША, ў цырымоніі ўдзельнічаў таксама Ары Бэсэр, унук Джэйкаба Бэсэра, радыста, які быў на абодвух самалётах, якія скінулі атамныя бомбы на Хірасіму і Нагасакі.

На прэсавай канфэрэнцыі пасьля цырымоніі ўнук Трумэна адмовіўся камэнтаваць, ці правільным было рашэньне яго дзеда.

«Гэта было два пакаленьні таму. Цяпер мой абавязак зрабіць усё магчымае, каб быць упэўненым, што мы ніколі ізноў не ўжывем ядзерную зброю зноў», — сказаў Кліфтан Дэніэл.

Ён заявіў, што вырашыў наведаць Хірасіму і Нагасакі, таму яму трэба ведаць аб наступствах рашэньняў яго дзеда, гэта частка яго ўласных намаганьняў для дасягненьня бязьядзернага сьвету.

Два гады таму ЗША ўпершыню накіравалі свайго пасла на штогадовую цырымонію памяці ахвяраў атамнага бамбаваньня. Пасол Джон Рус узяў удзел і ў сёлетняй цырымоніі.

Мэр Хірасімы Казумі Мацуі сказаў, што Японія павінна адыгрываць ключавую ролю ў глябальных намаганьнях па раззбраеньні і заклікаў сусьветных лідэраў прыехаць у Хірасіму.

Ён таксама адзначыў, што аварыя на Фукусіме летась паказала небясьпеку ядзерных тэхналёгіяў, нават мірных, і заклікаў урад разнастаіць крыніцы энэргіі ў Японіі, што зьяўляецца надзейным і бясьпечным.

«Я цьвёрда веру, што свабода ад ядзернай зброі хутка распаўсюдзіцца з Хірасімы на ўсю зямную кулю і прывядзе нас да сапраўднага міру», — сказаў ён.

Прэм’ер-міністар Ёсіхака Нода заявіў, што Японія павінна перадаць вопыт будучым пакаленьням, каб урокі Хірасімы не забыліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG