Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павышаны тарыфы на паслугі паштовай і электрасувязі.

Тарыфы на тэлефонную сувязь падвышаныя на 20%. Абанэнцкая плата за стацыянарны тэлефон — 5 520 рублёў. 1 хвіліна гутаркі праз тэлефон будзе каштаваць 18 рублёў. А праз таксафон — 48 рублёў.

На 60% павышаюцца тарыфы на паслугі паштовай сувязі. Тарыф на перасылку паштовых картак, простых лістоў і бандэроляў — 800 рублёў для фізычных і юрыдычных асоб.

Новыя тарыфы замацаваныя пастановай Міністэрства эканомікі № 63. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 жніўня.

Новыя тарывы пачнуць дзейнісацьпраз 5 дзён пасля афіцыйнай публікацыі пастановы.

Папярэдні раз тарыфы тэлефон і пошту падвышаліся ў лістападзе 2012 году, нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG