Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Імпарт аўтамабіляў зьнізіўся ў 7 разоў


Аўтакірмаш у Берасьці

Аўтакірмаш у Берасьці

Беларусь у першым паўгодзьдзі 2012 году зьнізіла аб’ём імпарту легкавых аўтамабіляў да 36 тыс. штук, што ў 7 разоў менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Пра гэта паведаміў Interfax.by са спасылкай на дадзеныя Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Пра гэтым увоз машынаў фізычнымі асобамі зьнізіўся нават у 10 разоў (да 25 тысяч штук).

За першыя 6 месяцаў 2012 году ў 1.6 разы зьнізіўся таксама экспарт легкавых аўтамашынаў зь Беларусі ў Расею — да 29 тыс. штук. Аднак экспарт легкавікоў зь Беларусі ў Расею стаў сувымерным зь імпартам легкавых аўтамабіляў у Беларусь, у прыватнасьці, перавысіў увоз машынаў у Беларусь фізычнымі асобамі.

З 1 ліпеня мінулага году ў Беларусі пачалі дзейнічаць правілы мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі, паводле якіх адбылося рэзкае падвышэньне мытаў на імпартныя легкавікі.

XS
SM
MD
LG