Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня будзе працаваць 6301 участковая камісія. А вылучана прадстаўнікоў у іх 84 781.

Гэтыя лічбы назваў «Свабодзе» сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік па выніках завяршэньня чарговага этапу выбарчай кампаніі — вылучэньня кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі.

«Аднак сказаць, якім стане конкурс у камісію, дагэтуль немагчыма. Справа ў тым, што закон дазваляе фармаваць камісію ў складзе ад 5 да 19 чалавек.А дакладныя лічбы вызначаюць непасрэдна ў рэгіёнах», — адзначыў спадар Лазавік.

Калі параўноўваць сытуацыю 2012-га году з аналягічнымі дадзенымі чатырохгадовай даўніны, то тады камісій было 6485, а кандыдатаў у іх склад — 73 674 чалавекі. Такім чынам, на гэтых выбарах конкурс будзе крыху большы.
XS
SM
MD
LG