Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдварэньне Эрыксана разгледзяць у Брусэлі


Стэфан Эрыксан

Стэфан Эрыксан

Рашэньне аб высланьні пасла Швэцыі будзе разглядацца Камітэтам па пытаньнях палітыкі і бясьпекі ў Брусэлі, уключна з пытаньнем адпаведных захадаў з боку Эўразьвязу.

Сэбастыен Брабант, адзін з прэсавых сакратароў Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, сказаў сёньня нашаму радыё ў сувязі з выдварэньнем зь Менску амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана на мінулым тыдні:

«Вярхоўная прадстаўніца выказвае вялікую заклапочанасьць паведамленьнем зь Менску, што беларускія ўлады вырашылі выдварыць швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана. Гэтае рашэньне супярэчыць нормам міждзяржаўных дачыненьняў. А Эўразьвяз, як вы ведаеце, разам са Швэцыяй зацікаўлены ў мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюджаньні эўрапейскіх каштоўнасьцяў, у прыватнасьці, дэмакратыі, правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы. Гэтае рашэньне будзе разглядацца Камітэтам па пытаньнях палітыкі і бясьпекі ў Брусэлі, уключна з пытаньнем адпаведных захадаў з боку Эўразьвязу».

XS
SM
MD
LG