Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўніка Савету рэспублікі судзяць за крадзёж


Менскі гарадзкі суд прыняў да разгляду матэрыялы крымінальнай справы супраць былога начальніка сакратарыяту Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Глеба Бядрыцкага.

«Цяпер судзьдзя знаёміцца з матэрыяламі. Дата пачатку судовых слуханьняў будзе прызначаная на працягу бліжэйшых сямі дзён», — паведамілі Інтэрфаксу ў Менскім гарадзкім судзе.

Крымінальная справа супраць колішняга начальніка сакратарыяту Савету рэспублікі складае 47 тамоў.

Бядрыцкага затрымалі ў кастрычніку 2011 году ў ягоным працоўным кабінэце.

Чыноўніка зьвінавацілі ў крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і службовым становішчам.

Абвінавачаны накіроўваў прашэньне Аляксандру Лукашэнку, каб яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці.

«Калі справа накіраваная ў суд — значыць, прашэньне адхіленае», — растлумачылі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах.

Глеб Бядрыцкі раней займаў розныя пасады ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне, а пазьней — у апараце Савету міністраў. На пасаду начальніка сакратарыяту Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі быў прызначаны ў 2003 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG