Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Марголіным і Васільевым перанесены на 10 жніўня


Леў Марголін

Леў Марголін

Судзьдзя барысаўскага раённага суду Ірына Пасюк не змагла прыняць рашэньне па адміністрацыйнай справе супраць прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Льва Марголіна і сябра ягонай ініцыятыўнай групы Міхаіла Васільева.

Наступнае паседжаньне прызначанае на 10 жніўня, у пятніцу.

«На паседжаньні, якое пачалося сёньня ў 10.50 у кабінэце судзьдзі Ірыны Пасюк, я адразу заявіў хадайніцтва аб неабходнасьці выклікаць на судовае паседжаньне начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Барысаўскага РАУС маёра міліцыі Ўладзімера Волкава, а таксама прадстаўніка акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі № 62.

Без тлумачэньня гэтых асобаў цяжка зразумець чаму ў нядзелю, 5 жніўня, быў сарваны пікет АГП ля ўнівэрмагу „Вясна“ па зборы подпісаў, я і Міхаіл Васільеў былі затрыманыя й дастаўленыя ў Барысаўскі РАУС», — паведаміў «Свабодзе» Марголін.

Напярэдадні на Льва Марголіна й Міхаіла Васільева міліцыянты склалі пратакол за тое, што тыя нібыта парушылі правілы правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Маёр міліцыі Ўладзімер Волкаў прычынай забароны назваў лёзунг «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Паводле ягоных слоў, гэты лёзунг — не перадвыбарчая агітацыя, а выказ асабістага непрыязнага стаўленьня да беларускага прэзыдэнта, паведамляе сайт прыхільнікаў АГП.
XS
SM
MD
LG