Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня раніцай амэрыканскі марсаход Curiosity зьдзейсьніў пасадку на Марсе.

Сёньня раніцай амэрыканскі марсаход Curiosity зьдзейсьніў пасадку на Марсе.

Аэракасьмічнае агенцтва NASA пацьвердзіла, што з марсахода атрыманы сыгналы і відэакадры, якія сьведчаць аб тым, што ён знаходзіцца на паверхні Марса.

Касьмічны апарат правядзе на гэтай плянэце каля двух гадоў. Яго задача — вывучыць паверхню кратэра Гейла, дзе, як мяркуюць экспэрты, існуе імавернасьць знайсьці сьляды жыцьця на ўзроўні мікраарганізмаў.

Кошт праекту Curiosity — два з паловай мільярда даляраў. Гэта першая амэрыканская астрабіялягічная місія ў космасе зь сярэдзіны 1970-х гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG