Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня, а пасьля палітвязень і апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец спыніў удзел у выбарчай гонцы па абраньню дэпутатаў пятага скліканьня.

«Людзі з КДБ так націснулі на маю маці і майго малодшага брата, што па іх просьбах я спыніў удзел у выбарчай гонцы. Калі б я гэтага не зрабіў, то і мне, і ім пагражалі б турма, канфіскацыя маёмасьці ды іншыя сур’ёзныя непрыемнасьці», — заявіў Скорабец «Свабодзе».

Сяргей Скрабец сёлета зьбіраўся абірацца па роднай Лідзе, дзе ў 2000 годзе стаў парлямэнтаром. Ён сабраў ініцыятыўную групу, зарэгістраваў яе ў мясцовай акруговай камісіі. Аднак кіраўніку групы не далі адпачынак, падчас якога ён зьбіраўся каардынаваць працу групы.

Мясцовыя ўлады націснулі і на сябраў ініцыятыўнай групы, пагражаючы каго зволіць з працы, каго — з вучобы. У выніку, сказаў Сяргей Скрабец, толькі 3 з 15 сябраў групы не пабаяліся зьбіраць подпісы.

«Спачатку я зьбіраўся балятавацца па Менску. Меркаваў, што ў рэгіёнах улады ня будуць дзейнічаць так жорстка, як у сталіцы. Але высьветлілася, то ў той жа Лідзе людзі запалоханыя яшчэ больш чым у Менску» — сказаў Сяргей Скрабец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG