Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: 6 жніўня будуць судзіць Марголіна і Васільева


На 10.00 панядзелка заплянаваны разгляд адміністратыўнай справы супраць намесьніка кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Льва Марголіна і кіраўніка барысаўскай суполкі АГП Міхала Васільева.

Напярэдадні на Марголіна і Васільева склалі пратакол за тое, што яны, нібыта, парушылі правілы правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Барысаўская міліцыя не дазволіла чальцам АГП правесьці перадвыбарчы пікет. Маёр міліцыі Ўладзімер Волкаў прычынай забароны назваў лозунг «За сумленныя выбары без Лукашэнкі», які, паводле яго слоў, не зьяўляецца перадвыбарчай агітацыяй, а выказвае асабістае непрыязнае стаўленне да беларускага прэзыдэнта, паведамляе сайт прыхільнікаў АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG